БЕЛ Ł РУС

У Мінску паказалі «беларускі Майбах» за 110 900 рублёў

24.09.2026 / 17:08

Nashaniva.com

У Мінску прадставілі Geely Monjaro 2026 года, перароблены ў стылістыцы вядомага прадстаўнічага аўтамабіля Maybach. Праект паказалі ў аўтацэнтры «Кропка» каля МКАД і мікрараёна Малінаўка, піша выданне «Наш портал».

Кошт такога аўтамабіля пачынаецца ад 110 900 рублёў пры здачы старога Geely або BELGEE па праграме trade-in. Без trade-in машына каштуе 115 900 рублёў.

У аснове праекта ляжыць флагманскі красовер Geely Monjaro. Аўтамабіль абсталяваны двухлітровым турбарухавіком магутнасцю 238 конскіх сіл і васьміступеннай аўтаматычнай каробкай перадач. Прывод поўны. Да 100 км/г аўтамабіль разганяецца за 8,4 секунды, а сярэдні расход паліва складае 8,8 літра на 100 км.

Купцу прапануюць на выбар прадстаўнічае афармленне або звычайны варыянт экстэр'ера. Колер кузава і іншыя элементы камплектацыі можна падабраць індывідуальна.

Салон аздоблены скурай і замшай, у ім ёсць панарамны дах, мультымедыйная сістэма і прэміяльная аўдыёсістэма. За бяспеку адказваюць адаптыўны круіз-кантроль, камеры кругавога агляду і электронныя сістэмы дапамогі кіроўцу.

У камплект «беларускага Майбаха» таксама ўваходзяць ахоўныя плёнкі, таніроўка, абклейванне кузава, новыя дыскі, радыятарныя рашоткі, дыванкі і пырскалкі.

У аўтацэнтры адзначылі, што хацелі паказаць Geely Monjaro ў незвычайным выглядзе і надаць яму рысы прадстаўнічага аўтамабіля. Для купцоў прадугледжаны льготны крэдыт са стаўкай 1% без першапачатковага ўзносу і абавязковага КАСКА. Пры здачы старога аўтамабіля ў trade-in кошт будзе ніжэйшым.

Дадатковае абсталяванне можна набыць у растэрміноўку тэрмінам да шасці месяцаў. Гарантыя на аўтамабіль складае да пяці гадоў або 150 тысяч кіламетраў прабегу.

Чытайце таксама:

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане

Рынак новых аўтамабіляў у Беларусі ў ліпені вырас на 30%

Доля кітайскіх аўто ў продажах у Еўропе дасягнула рэкордных 10,9%

Каментары да артыкула