Аўто1111

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам

Навінка ўсяго на 700 рублёў даражэйшая за седан S50.

Фота: belgee-center.by

Coolray 3.0

Паўнавартаснай навінкай Belgee X50 назваць складана, бо фактычна гэта ўсё яшчэ даўно вядомы беларусам Geely Coolray, які пазней перайменавалі ў Belgee X50. Цягам двух гадоў гэты невялікі паркетнік быў самым прадаваным новым аўтамабілем у Беларусі.

Пазней у мадэлі выйшаў пераемнік Belgee X50+, а стары X50 у выніку перавыдалі ў спрошчанай версіі.

Галоўнае адрозненне тут у начынцы. Замест турбабензінавага рухавіка і рабатызаванай АКПП пад капотам у яго 1,5‑літровы атмасферны бензінавы рухавік з 4 цыліндрамі магутнасцю 122 к. с., які працуе ў пары з 6‑ступеньчатым класічным гідратрансфарматарным аўтаматам.

Такія самыя рухавікі і АКПП ставяць на седан S50. З прыемнага — рухавік прызначаны для працы на 92‑м бензіне. Вытворца абяцае сярэдні расход паліва ў змешаным рытме 7,2 літра на сотню.

Фота: belgee-center.by

Што яшчэ змянілася? 

Але на гэтым эканомія не скончылася. Замест легкасплаўных дыскаў 17‑га дыяметру тут цяпер R16.

У машыны ўсяго дзве падушкі бяспекі, звычайныя галагенавыя фары, нават на падсветцы салона для задніх пасажыраў таксама сэканомілі. Абіўка багажніка цяпер пластыкавая.

Скрыншоты відэа: bolshoi_autoblog / Instagram

Цана пытання

У выніку такая машына каштуе 58 900 рублёў (каля 19 500 даляраў), што ўсяго на 700 рублёў даражэй, чым каштуе седан S50 у базавай камплектацыі, які мае такі самы рухавік, але пры гэтым абсталяваны механічнай каробкай перадач. Belgee S50 у камплектацыі Comfort Plus каштуе ўжо ад 62 400 рублёў (каля 20 700 даляраў). Праўда, і камплектацыя там будзе багацейшая.

Што да X50, то аўтамабіль будзе даступны толькі ў камплектацыі Standard.

Але сціплая камплектацыя — гэта, бадай, не асноўны кампраміс, з якім трэба будзе змірыцца пры куплі гэтага аўто. Галоўны мінус — гэта дынаміка разгону і магутнасць рухавіка як такога. 

Каментары11

  • А
    21.09.2026
    Праз 15 год гэтае пачынае нагадваць народны аўто. Цана толькі завышаная ў два разы.
  • Indrid Cold
    21.09.2026
    А, не, дагэтуль нагадвае кітайскае вядро якое згніе праз 6 месяцаў зімы.
  • Суродзіч
    21.09.2026
    Indrid Cold, Муахаха. Гэта канструктар "для самых адсталых краін". За што заплацілі, тое і атрымайце. Самі кітайцы аддаюць перавагу электракарам. А гэтае лайно нават у некаторыя краіны Афрыкі ўжо не ўвязеш.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні

Лукашэнка пра пачатак вайны: У 2022‑м амерыканцы папярэджвалі… І правільна папярэджвалі!21

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень4

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады33

Лукашэнку спыталі, чаму ў Беларусі няма апазіцыі17

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны47

«Гіпа» рыхтуе навінку: купіць прадукты ў краме можна будзе праз смартфон — іх не трэба праводзіць праз касу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць