БЕЛ Ł РУС

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў

24.09.2026 / 20:31

Nashaniva.com

У Следчым камітэце паведамілі пра выпадкі, калі невядомыя праз мэсэнджары звяртаюцца да грамадзян Беларусі і пад рознымі нагодамі спрабуюць схіліць іх да здзяйснення асабліва цяжкіх злачынстваў.

Рэлейная шафа, падпаленая рэйкавымі партызанамі ў 2022 годзе. Фота: МУС

У прыватнасці, як сцвярджаюць сілавікі, людзям прапануюць за грошы здзяйсняць тэракты на чыгунцы і іншых аб’ектах інфраструктуры. Так званыя «куратары», маўляў, шукаюць патэнцыйных выканаўцаў у чатах месенджараў і сацыяльных сетках. 

Следчы камітэт прывёў у якасці прыкладу спробу завербаваць 18‑гадовага хлопца. Таму ў тэлеграме нібыта напісаў невядомы і прапанаваў нібыта лёгкую падпрацоўку — падпаліць рэлейныя шафы на чыгунцы. Але хлопец, маўляў, на прапанову не павёўся і адразу паведаміў пра яе сілавікам.

Тыя ж сцвярджаюць, што маюць інфармацыю і пра іншыя неаднаразовыя спробы завербаваць грамадзян Беларусі, а гэта падпадае пад артыкул 289 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Акт тэрарызму»), санкцыя якога прадугледжвае выключную меру пакарання.

Сілавікі запэўніваюць, што падазроныя групы будуць выяўляцца яшчэ на стадыі фармавання, а падрыхтоўка тэрарыстычных актаў — спыняцца да іх здзяйснення. У ведамстве таксама нагадалі, што пры спыненні асабліва цяжкіх злачынстваў сілавікі могуць ужываць фізічную сілу, спецыяльныя сродкі і агнястрэльную зброю.

Чытайце таксама:

Былых палітвязняў пачалі выкрэсліваць са спісу «тэрарыстаў»

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

Каментары да артыкула