БЕЛ Ł РУС

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?

25.09.2026 / 08:35

Nashaniva.com

Ад інвестыцый у культуру да перадавых тэхналогій: Глабальны індэкс гарадоў 2026 года паказвае, што менавіта робіць вядучыя гарады свету такімі прывабнымі для жыцця і падарожжаў.

Што дапамагае гораду вылучацца на сусветнай арэне і што робіць яго выдатным месцам для наведвання? Згодна з Глабальным індэксам гарадоў 2026 года ад Oxford Economics, адказ выходзіць далёка за межы эканамічнага развіцця ці прыгожай архітэктуры.

Індэкс ацэньвае 1000 гарадоў па пяці паказчыках: кіраванне, эканоміка, чалавечы капітал, навакольнае асяроддзе і якасць жыцця.

Сёлета першыя месцы ў рэйтынгу занялі Нью-Ёрк, Лондан і Парыж. Высокія пазіцыі таксама занялі такія гарады, як Сіэтл і Дублін.

Мінск заняў 604‑е месца ў рэйтынгу з тысячы гарадоў па сукупнасці параметраў. Прычым па эканамічных паказчыках Мінск толькі 904-ы, на якасці жыцця на 173-м, на чалавечым капітале — 772-ы.

Прага — на 51‑м месцы па сукупнасці фактараў, Варшава на 61‑м месцы, Талін — 207-ы, Вільня — 264-я, Рыга — 351-я, Кіеў на 304‑м месцы.

Топ-10 гарадоў свету ў 2026 годзе паводле Global Cities Index 2026

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула