БЕЛ Ł РУС

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку

25.09.2026 / 10:40

Nashaniva.com

60‑гадовую Жанну Яскулд судзілі за «заклікі да санкцый» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Жанна Яскулд. Фота: dimeda.by

Жанна Яскулд нарадзілася ў 1966 годзе. Усё жыццё яна адпрацавала ў медыцыне. У 1987 годзе скончыла Мінскае медыцынскае вучылішча №2, вывучылася на фельчарку. Пасля прайшла перападрыхтоўку на рэнтген-лабарантку, спецыялізавалася на стаматалогіі.

Жанна Яскулд працавала ў сталічным медыцынскім цэнтры «Дымеда».

Зарэгістраваная яна была ў Мар'інай Горцы, таму і судзілі яе ў Мінскім абласным судзе.

Абвінавачвалі па двух палітычных артыкулах — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑4 КК) і «заклікі да санкцый» (ч. 3. арт. 361 КК). Па больш цяжкім з іх медыку пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі. Дакладны прысуджаны тэрмін невядомы.

Жанна Яскулд застаецца за кратамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула