БЕЛ Ł РУС

У Мінску паставяць дзясяткі кантэйнераў для збору адзення і абутку

25.09.2026 / 13:28

Nashaniva.com

Кантэйнеры ў пачатку кастрычніка з’явяцца ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах горада.

У сталіцы ўсталююць 50 кантэйнераў для збору тэкстылю. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на Мінскую гарадскую жыллёвую гаспадарку.

Кантэйнеры ў пачатку кастрычніка з’явяцца ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах горада.

У іх можна будзе пакінуць непатрэбныя прадметы гардэроба або абутак.

Галоўная ўмова: рэчы трэба папярэдне спакаваць у пакет.

Сабраны тэкстыль будуць накіроўваць на сартаванне, а затым — на далейшую перапрацоўку.

Прычым кантэйнеры з’явяцца не на дзеючых пляцоўках, а асобна, у месцах з добрай праходнасцю. Так разлічваюць знізіць верагоднасць трапляння старонняга смецця.

У Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы лічаць, што новы праект дапаможа жыхарам сталіцы зручна здаваць непатрэбнае адзенне і абутак, скарачаць колькасць адходаў і больш беражліва ставіцца да рэсурсаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула