БЕЛ Ł РУС

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ

26.09.2026 / 19:17

Nashaniva.com

У Сапоцкіне Гродзенскага раёна актывісты Саюза палякаў у Беларусі праводзяць аднаўленчыя работы на магіле брыгаднага генерала Войска Польскага Юзафа Альшыны-Вільчынскага. Пра гэта паведаміла старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс на сваёй старонцы ў фэйсбуку, піша Hrodna.life.

22 верасня 1939 года каля Сапоцкіна савецкія танкісты затрымалі аўтамабіль, у якім ехалі генерал, яго жонка і ад’ютант. Альшыну-Вільчынскага і ад’ютанта расстралялі, а жонку генерала адпусцілі.

Генерала пахавалі ў Сапоцкіне.

Юзаф Альшына-Вільчынскі нарадзіўся ў 1890 годзе. Ён служыў у Польскіх легіёнах, удзельнічаў у войнах з Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікай і Савецкай Расіяй. З 1938 года камандаваў Трэцім корпусным округам у Гродне, а ў 1939‑м — аператыўнай групай «Гродна».

Чытайце таксама:

У Ваўкавыску адкрыецца новы пункт навучання пры Саюзе палякаў

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ

Рада Саюза палякаў у Беларусі ўпаўнаважыла Анжаліку Борыс на дзеянні для легалізацыі арганізацыі

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады

Каментары да артыкула