У беларускай ВНУ студэнтаў абавязалі насіць зменны абутак
У галоўным корпусе Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пасля капітальнага рамонту аднавілі патрабаванне насіць зменны абутак. Яно распаўсюджваецца на ўсіх — ад студэнтаў да рэктара, паведамляе АНТ.
Правіла дзейнічае ў вучэбным корпусе № 1 і замацавана ў правілах унутранага распарадку для навучэнцаў.
«Пры знаходжанні ў вучэбным корпусе № 1 па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 30 неабходна выкарыстоўваць зменны абутак або бахілы», — працытавала дакумент рэктар Акадэміі музыкі Алена Куракіна.
Паводле яе, дэканаты закупілі бахілы для студэнтаў, якія не прынеслі зменны абутак.
Патрабаванне тлумачаць неабходнасцю захаваць памяшканні пасля рамонту.