БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі

28.09.2026 / 07:29

Nashaniva.com

Паводле яго слоў, той пагадзіўся.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. 22 верасня 2026 года. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Прэзідэнт ЗША падчас размовы з журналістамі адзначыў, што рост коштаў на энерганосьбіты выкліканы не толькі праблемамі на Блізкім Усходзе.

«Гэта хутчэй праблема Расіі — Украіна і Расія ваююць адна з адной. І Украіна ўзрывае нафтаперапрацоўчыя заводы ў Расіі, таму што там перапрацоўваецца шмат нафты», — заявіў ён.

Паводле слоў Трампа, ён абмеркаваў гэтую сітуацыю з Зяленскім. «Я сказаў яму: «Вам трэба паменш атакаваць нафтаперапрацоўчыя заводы». Ён адказаў: «Ну, напэўна, так і зробім». Добра».

Трамп адзначыў, што атакі на НПЗ ствараюць праблемы ва ўсім свеце, і дадаў, што Зяленскі можа атакаваць «іншыя аб'екты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула