Начная паездка школьнікаў на пітбайку ў Магілёўскім раёне скончылася траўмамі
Транспартны сродак сутыкнуўся з мотаблокам.
У нядзелю каля 22:10 непадалёк ад вёскі Паплаўшчына 14‑гадовы падлетак на пітбайку не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з мотаблокам.
У выніку аварыі кіроўца пітбайка і яго 12‑гадовы пасажыр з траўмамі былі дастаўлены ў бальніцу. Акрамя таго, у момант аварыі апошні быў без шлема, паведаміла ДАІ Магілёўшчыны.