БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка аб прызначэнні генерала Муравейкі: Гэта мой асабісты выбар, мне трэба альтэрнатыўны погляд на сілавікоў

28.09.2026 / 13:03

Nashaniva.com

Лукашэнка патлумачыў прызначэнне былога начальніка Генштаба намеснікам кіраўніка сваёй Адміністрацыі. 

Каментуючы кадравую перастаноўку, Лукашэнка сказаў пра магчымыя спекуляцыі вакол гэтага рашэння, піша БелТА.

«Шмат будзе спекуляцый, пэўных заяў і гэтак далей: «Лукашэнка паддаўся сілавікам, прызначыў у Адміністрацыю прэзідэнта былога начальніка Генеральнага штаба. Гэта звязана з узмацненнем нейкага там складніка сілавікоў», — сказаў Лукашэнка.

«Калі камусьці выгадна так казаць і разважаць, калі ласка. Я абсалютна не супраць. Але тое, што ідзе ўзмацненне гэтага складніка — сілавога сектара і напрамку нашай краіны, — гэта натуральна. Бо мы бачым, што адбываецца вакол нашай краіны. Мне як прэзідэнту і галоўнакамандуючаму Узброенымі сіламі вельмі важна мець некалькі, калі хочаце, альтэрнатыўных пунктаў гледжання на сітуацыю ў нашых сілавых падраздзяленнях», — заўважыў Лукашэнка.

Ён дадаў, што ў сувязі з гэтым прызначэннем могуць з'явіцца чуткі пра нібыта ангажаванае прасоўванне.

Лукашэнка таксама сказаў, што кандыдатуру Муравейкі ў Адміністрацыю прапанаваў сам.

«Калі хтосьці скажа, што гэта ледзь не родны брат прэзідэнта, той памыляецца, таму што я вас нават да пасады начальніка Генштаба практычна і не ведаў. І ў мяне ўвогуле такіх падыходаў няма — «свой — чужы». Усе, хто сядзіць за гэтым сталом, не чужыя мне людзі. Вы прайшлі сур'ёзны экзамен, шлях разам са мной», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Каментары да артыкула