БЕЛ Ł РУС

«Хіханькі-хаханькі». Выйшаў калектыўны зборнік смешных тэкстаў

28.09.2026 / 15:13

Nashaniva.com

У выдавецтве Bukinist:ka Press выйшаў калектыўны гумарыстычны зборнік «Хіханькі-хаханькі», тэксты якога былі напісаныя ў межах пісьменніцкай лабараторыі, арганізаванай архівам «Расцяжэнне».

У кнізе дакументальныя эсэ суседнічаюць з аўта-фікшн замалёўкамі, магічнымі аповедамі і сучаснымі казкамі, піша bellit.info.

23 свежыя тэксты пра жыццё тут і зараз. Пад адной вокладкай — новыя галасы, ужо знаёмыя імёны і знакамітыя аўтаркі.

«Калі плакаць, то толькі ад жартаў! «Хіханькі-хаханькі» — гэта зборнік смешных фемінісцкіх тэкстаў. <…> Вандроўкі, каханне, праца, міграцыя, сямейныя адносіны, мацярынства, сэкс — прычын пасмяяцца процьма. <…> Чулліва працуючы з асабістым і калектыўным досведам, аўтар:кі паказваюць, дзе можна знайсці асалоду ў жыцці. Разам гэтыя не падобныя адзін да аднаго тэксты ствараюць мазаіку сённяшняга дня», — гаворыцца ў апісанні зборніка.

Кніга выйшла ў дзвюх версіях — на паперы і ў электронным фармаце. Друкаваная кніга распаўсюджваецца за данат ад 10 еўра.

Усе грошы за продаж накіроўваюцца на аплату крызісных псіхалагічных кансультацый для людзей у Беларусі.

Найбліжэйшым часам плануюцца прэзентацыі зборніка «Хіханькі-хаханькі» ў Лодзі, Беластоку, Батумі і Стакгольме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула