БЕЛ Ł РУС

Вынеслі прысуд бармену-беларусу, які планаваў падпал склада ў Польшчы

28.09.2026 / 17:49

Nashaniva.com

Грамадзянін Беларусі Віталь С. атрымаў 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі за падрыхтоўку падпалу склада ў польскім горадзе Холм. Паводле абвінавачання, ён дзейнічаў па заданні замежнай разведкі, піша Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Facebook / Tomasz Siemoniak

Акрамя турэмнага зняволення, суд прызначыў беларусу штраф сумай 1500 злотых (каля 390 даляраў) і забараніў карыстацца публічнымі правамі на працягу дзевяці гадоў. Сярод такіх правоў у Польшчы могуць быць выбарчыя правы, магчымасць удзельнічаць у ажыццяўленні правасуддзя і працаваць на пэўных пасадах у дзяржаўных органах і ўстановах. Прысуд пакуль не набыў законнай сілы.

Як паведамлялася раней, мужчына працаваў барменам у рэстаране ў Любліне. Паводле польскіх спецслужбаў, яго завербавалі і перадавалі заданні праз Telegram. Па іх даручэнні ён правёў разведку шматпавярховага складскога комплексу ў Халме, зняў аб'ект на відэа і перадаў заказчыку падрыхтаваныя матэрыялы. За выкананне задання беларус атрымаў узнагароду ў крыптавалюце.

Следства сцвярджала, што Віталь С. распрацоўваў план падпалу склада, але ажыццявіць яго не паспеў. Супрацоўнікі польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) затрымалі яго 13 жніўня 2025 года. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай. 27 ліпеня 2026 года абвінаваўчы акт па ягонай справе перадалі ў суд.

Акрамя справы, звязанай з падрыхтоўкай дыверсіі або шпіянажам, мужчыну таксама абвінавацілі ў захоўванні наркатычных рэчываў.

Чытайце таксама:

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі

Каментары да артыкула