БЕЛ Ł РУС

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?

28.09.2026 / 19:25

Nashaniva.com

У мінскім грамадскім транспарце забаронена перавозіць ровары, за выключэннем дзіцячых. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар «Мінсктранса» Канстанцін Галалобаў.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Галалобава, дзіцячы ровар можна ўзяць з сабой у транспарт. А вось дарослы ровар перавозіць нельга нават у тым выпадку, калі салон у гэты момант амаль пусты і ровар нікому не замінае.

Кіраўнік «Мінсктранса» патлумачыў гэта тым, што на наступным прыпынку ў салон могуць зайсці іншыя пасажыры. Ровар можа перашкаджаць ім: напрыклад, пры ўваходзе можна выпадкова зачапіць чалавека або запэцкаць ягонае адзенне. Нават калі ровар спатрэбілася тэрмінова перавезці праз паломку, гэта, паводле слоў кіраўніка прадпрыемства, можа ствараць нязручнасці людзям, якія едуць побач.

Таксама ў «Мінсктрансе» нагадалі, што нельга заязджаць у грамадскі транспарт на ролікавых каньках і скейтбордах. Гэта можа быць небяспечна для іншых пасажыраў.

Чытайце таксама:

У Гродне цалкам адмовіліся ад пракатных самакатаў і ровараў. Нібыта па просьбе жыхароў

Плаціць за праезд у наземным транспарце Мінска можна будзе карткай любога банка

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць

«Мінсктранс» зняпраўдзіў чуткі пра адмову ад білетаў у грамадскім транспарце з 1 верасня

Каментары да артыкула