Павел Муравейка афіцыйна звольнены з вайсковай службы
У сувязі з дасягненнем гранічнага ўзросту.
Фота: sb.by
Былы начальнік Генштаба, генерал-маёр Павел Муравейка звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення. Пра гэта гаворыцца ва ўказе №327 ад 28 верасня аб яго прызначэнні намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з падпунктам 210.1 пункта 210 Палажэння аб парадку праходжання вайсковай службы, прадугледжваецца звальненне вайскоўца па дасягненні гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе. У гэтым выпадку гранічны ўзрост знаходжання на вайсковай службе складае 55 гадоў, а Муравейку споўнілася столькі 26 верасня.
Чытайце таксама:
Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы