БЕЛ Ł РУС

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз

29.09.2026 / 11:28

Nashaniva.com

Мінулы раз прыляцела па фуры.

Фота: Supernova+

Сёння ўначы дроны трапілі па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы «Чырвоны камень».

Пра гэта паведамляе ўкраінскі маніторынгавы канал Supernova+ і прапагандысцкі канал «Беларускі сілавік».

Гэта не першы раз, калі дроны трапляюць па прапускным пункце паміж Беларуссю і Расіяй. 26 верасня на «Чырвоным камені» пад дрон трапіў цягач DAF XF. А 25 верасня, за 30 кіламетраў ад мяжы, беспілотнік прыляцеў у фуру Renault Premium з кавунамі — кабіна цалкам згарэла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула