Вайна2626

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

«Чаму наша дзяржава нас не абараняе?» — пытаюцца беларускія дальнабойнікі на відэа.

Скрыншот відэа з сацсетак

Беларускія грузавікі трапілі пад удары дронаў недалёка ад расійска-беларускай мяжы. 25 верасня беспілотнік трапіў у фуру Renault Premium з кавунамі за 30 км ад памежнага пераходу «Чырвоны Камень» у Бранскай вобласці.

Мяркуючы па відэа, якое заўважыў «Флагшток», кабіна цалкам згарэла, а паўпрычэп быў пашкоджаны.

На наступны дзень пад атаку трапіў цягач DAF XF. На грузавіку ёсць сляды ўдару дрона па верхняй частцы кабіны. Але машына ў выніку не загарэлася. На відэа ёсць надпіс: «Чаму наша дзяржава нас не абараняе? Гэта грабніца. Добруш».

Здымак быў зроблены на ўездзе ў міжнародны аўтамабільны пункт пропуску «Чырвоны Камень» на тэрыторыі Расіі, за 1380 метраў ад мяжы Беларусі. У абодвух выпадках кіроўцам пашанцавала — яны не пацярпелі.

Каментары26

  • Вынікі санкцый
    27.09.2026
    Так, калі б не санкцыі на прадукты харчавання, то беларускія дальнабоі вазілі б ў Беларусь фуры з прадуктамі з Еўропы. А так - вымушаныя ездзіць у Расею.
    Санкцыі зачынілі беларусам дзверы ва ўсе бакі, акрамя расейскага.
  • Немагмычмага
    27.09.2026
    Опять и снова
  • Заходні Беларус
    27.09.2026
    ...«Чаму наша дзяржава нас не абараняе?» — пытаюцца беларускія дальнабойнікі..."Ролик Ксения(жонка кіроўцы) подписала коротко: «Наша кормилица»...«Один вопрос: за что?»

    А за тое, што дапамагаеце рускім акупантам забіваць украінцаў, няўжо мазгі адсохлі ўрэшце, каб не разумець гэтага, лукашысты? Хочаце адседзецца за плотам у бульбе - так не бывае.

Цяпер чытаюць

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

Netflix сутыкнулася з праблемамі і будзе скарачаць штат2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць