У Мінску жывуць 109 чалавек, старэйшыя за 100 гадоў
У Мінску колькасць жыхароў ва ўзросце, старэйшым за 65 гадоў, складае каля 17% ад агульнай колькасці насельніцтва горада. Пра гэта паведаміла намесніца старшыні камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля Каравая.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У абсалютных лічбах гэта больш за 300 тысяч чалавек. Сярод іх каля 8 тысяч мінчукоў маюць больш за 90 гадоў.
Цяпер у сталіцы жывуць 109 чалавек, якім больш за 100 гадоў. Самаму старэйшаму жыхару Мінска — 108 гадоў.
Чытайце таксама:
У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч
У крыві японскіх супердоўгажыхароў знайшлі незвычайныя клеткі
11 гадзін штотыдзень. Навукоўцы адкрылі яшчэ адзін сакрэт доўгажыхароў