БЕЛ Ł РУС

Мінскі аэрапорт запусціў новы сэрвіс па дастаўцы багажу

29.09.2026 / 16:52

Nashaniva.com

Нацыянальны аэрапорт Мінск запускае новы сэрвіс дастаўкі багажу, які дазволіць пасажырам не займацца самастойным транспартаваннем валізак. Даставіць багаж можна будзе ў любы патрэбны пункт — у аэрапорт, на вакзал, у офіс, кватэру, гатэль ці іншае месца.

Паводле паведамлення прэс-службы аэрапорта, новая паслуга павінна зняць з пасажыраў фізічную нагрузку і ашчадзіць іх час. Пасля перадачы рэчаў у службу дастаўкі чалавек зможа адразу накіравацца па асабістых або працоўных справах, не перавозячы багаж самастойна.

Заказаць паслугу можна будзе праз інтэрнэт або непасрэдна ў аэрапорце. Стойка для прыёму як габарытнага, так і негабарытнага багажу размешчаная насупраць стужкі выдачы ў зоне прылёту саюзных рэйсаў, у сектарах 5—6. Пасажыраў міжнародных рэйсаў у зоне прылёту таксама будуць сустракаць супрацоўнікі сэрвісу.

Для пасажыраў, якія вылятаюць, перадача багажу будзе арганізаваная ў зоне рэгістрацыі.

Кошт дастаўкі будзе залежаць ад колькасці месцаў багажу, а таксама яго вагі і аб'ёму.

На першым этапе новы сэрвіс будзе працаваць у Мінску і Мінскай вобласці.

Чытайце таксама:

Новы расійскі пасажырскі самалёт прыляцеў у Мінск для выпрабаванняў аўтапілота

Мінскі аэрапорт папярэдзіў пра дэфіцыт парковачных месцаў

Пяцігадовае дзіця можна адправіць рэйсам «Белавія» без дарослых

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

Каментары да артыкула