БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зацвердзіў эканамічныя планы развіцця краіны на 2027 год

30.09.2026 / 11:42

Nashaniva.com

Беларускія ўлады разлічваюць, што ў 2027 годзе эканоміка вырасце на 1,9%, рэальныя даходы насельніцтва — на 3%, а інфляцыя не перавысіць 6%. Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведныя ўказы №342 і №343.

Фота: LookByMedia

Паводле зацверджанага прагнозу, інвестыцыі ў асноўны капітал павінны павялічыцца на 3,1%, а экспарт тавараў і паслуг — на 2,9%. Рост экспарту плануецца забяспечыць за кошт супрацоўніцтва з Кітаем, Расіяй, краінамі СНД і так званай далёкай дугі.

Урад павінен на працягу двух месяцаў зацвердзіць падрабязны план сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2027 год.

Асобным указам пра грашова-крэдытную палітыку ўстаноўлена, што міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі павінны складаць не менш за 12,8 мільярда долараў. Аб’ём інвестыцыйнага фінансавання плануецца павялічыць як мінімум на 13%, а доля праблемных банкаўскіх актываў не павінна перавысіць 10%.

Лукашэнка таксама ўхваліў перадачу ў Палату прадстаўнікоў праектаў рэспубліканскага бюджэту, зменаў у Падатковы кодэкс і бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2027 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула