БЕЛ Ł РУС

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

30.09.2026 / 13:15

Nashaniva.com

Раней мужчыну асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі. 

50‑гадовага палітвязня Вадзіма Здаравеннава 29 верасня асудзілі па новай крымінальнай справе і прызначылі чатыры гады і сем месяцаў калоніі, а таксама штраф 500 базавых велічыняў (22500 рублёў), піша «Вясна».

Палітвязня абвінавацілі ў «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «распальванні варожасці» і «незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных». Вядома, што справа тычыцца каментарыяў і фотаздымкаў, якія былі знойдзеныя пазней у ягоным ноўтбуку.

Раней мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі. Ён адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17. Першы тэрмін палітвязня мусіў скончыцца ў лістападзе гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула