БЕЛ Ł РУС

Агракамбінат «Дзяржынскі» атрымаў яшчэ тры прадпрыемствы на Віцебшчыне

30.09.2026 / 15:52

Nashaniva.com

Агракамбінат «Дзяржынскі» далучае да сябе тры сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Віцебскай вобласці. Інфармацыя пра рэарганізацыю размешчаная ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб.

Агракамбінат «Дзяржынскі». Фота ілюстрацыйнае

У склад агракамбіната павінны ўвайсці УП «Талачынскі Элеватар-Агра», СУП «Гараны-Орша» і УП «Птушкафабрыка Аршанская».

Раней паведамлялася, што «Дзяржынскі» атрымае і Аршанскі мясакамбінат.

У апошнія гады агракамбінат «Дзяржынскі» пастаянна пашырае сваю структуру. У 2025 годзе да яго далучылі Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў, ТАА «Суднікаўскі» і Вілейскі камбікормавы завод. Раней у склад агракамбіната ўвайшлі 1‑я Мінская птушкафабрыка, Мінскі і Слуцкі мясакамбінаты.

Чытайце таксама:

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ

Аршанскі мясакамбінат далучаць да агракамбіната «Дзяржынскі»

Агракамбінат «Дзяржынскі» паглынуў Слуцкі мясакамбінат

Скандальныя катлеты з грузінскай крамы аказаліся сапраўды беларускімі. «Дзюбаў, лап і хвастоў» унутры не знайшлі

10 беларускіх тавараў дадалі да дзяржаўнага спісу якасці

Каментары да артыкула