Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»
Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак паведаміў пра кібератаку на IT-сістэму «ДоДо Піца», якая адбылася за межамі Беларусі і прывяла да ўцечкі персанальных даных.
Здымак ілюстрацыйны
У выніку інцыдэнту пацярпелі даныя кліентаў з розных краін, у тым ліку Беларусі. Персанальныя даныя беларускіх грамадзян перадаваліся ТАА «Піца Стар» у рамках франчайзінгавай сеткі ў адпаведнасці з карыстальніцкім пагадненнем.
У выніку атакі маглі быць скампраметаваныя імёны кліентаў, адрасы, адрасы электроннай пошты, нумары тэлефонаў, даты нараджэння і склад заказаў.
Чытайце таксама:
Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў
Улады ў Беларусі пачалі пазапланавую праверку Tez Tour