Свет

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў

Увечары 24 верасня міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Кацялінас атрымаў інфармацыю пра кібератаку на інфармацыйную сістэму, якую адмініструе Дэпартамент інфарматыкі і сувязі пры Міністэрстве ўнутраных спраў, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота: vrm.lrv.lt

Паводле наяўнай інфармацыі, незаконны доступ быў атрыманы да EPEKIS — інфармацыйнай сістэмы, звязанай з наданнем дзяржаўных паслуг грамадзянам Літвы і іншаземцам, у тым ліку з пытаннямі выдачы дакументаў і кансультавання.

Аднак гэтая сістэма з 2018 года актыўна не выкарыстоўваецца і цяпер выконвае функцыі архіва. У ёй захоўваюцца архіўныя звесткі пра іншаземцаў, якія звярталіся па пытаннях атрымання грамадзянства Літвы. Большую частку даных складаюць імёны і прозвішчы замежных грамадзян без іх асабістых кодаў.

Паводле Дэпартамента інфарматыкі і сувязі, незаконны доступ да сістэмы быў аператыўна спынены. На гэты момант вядома, што зламыснікі здолелі пранікнуць у сістэму і стварыць наборы даных. Пры гэтым факту спампоўвання інфармацыі з сістэмы пакуль не выяўлена.

Міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Кацялінас заявіў, што інцыдэнт яшчэ раз паказаў неабходнасць пастаянна ўзмацняць абарону дзяржаўных інфармацыйных сістэм. Пасля размовы з адказнымі службамі ён даручыў ацаніць бяспеку ўсіх інфармацыйных сістэм і баз даных, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС.

Па словах міністра, пасля папярэдняга інцыдэнту ў Цэнтры рэестраў у сістэмах МУС ужо ўкаранілі двухфактарную аўтэнтыфікацыю, а таксама ўзмацнілі тэхнічны кантроль за перадачай даных і іншыя механізмы маніторынгу. Менавіта гэтыя меры, як сцвярджаецца, дазволілі своечасова заўважыць узлом і спыніць далейшыя шкоднасныя дзеянні.

Кацялінас таксама не выключыў, што падчас атакі магла выкарыстоўвацца платформа са штучным інтэлектам. Паводле яго слоў, магчымасці кібератак вельмі хутка развіваюцца, таму дзяржава павінна адначасова ўзмацняць і ўласныя сродкі абароны.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць