БЕЛ Ł РУС

У мінскім аэрапорце збіраюцца завесці беларускі ШІ

30.09.2026 / 22:54

Nashaniva.com

У Нацыянальным аэрапорце Мінск могуць укараніць тэхналогіі штучнага інтэлекту, распрацаваныя беларускімі спецыялістамі. Пра гэта выданню Office Life расказаў генеральны дырэктар аэрапорта Уладзімір Чаравухін.

Фота: Нацыянальны аэрапорт Мінск

Па словах Уладзіміра Чаравухіна, беларускія распрацоўшчыкі ўжо ствараюць для аэрапорта сэрвісы з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Пакуль падрабязнасці пра гэтыя праекты не раскрываюцца. Вядома толькі, што новыя сэрвісы павінны дапамагчы павысіць якасць абслугоўвання пасажыраў.

Кіраўніцтва аэрапорта раней заяўляла пра імкненне ўдасканальваць паслугі і зрабіць аэравакзал не проста транзітным пунктам, а сучасным тэхналагічным хабам, дзе ўсе элементы інфраструктуры працуюць на зручнасць і бяспеку пасажыраў.

Чытайце таксама:

Мінскі аэрапорт запусціў новы сэрвіс па дастаўцы багажу

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад

Каментары да артыкула