БЕЛ Ł РУС

Расійскі дрон ударыў па школе ў Кіеве, калі пачыналіся заняткі

1.10.2026 / 10:12

Nashaniva.com

Расійскі беспілотнік раніцай 1 кастрычніка трапіў у будынак школы ў Саламянскім раёне Кіева. Пачаўся пажар, але дзеці ў момант удару знаходзіліся ў сховішчы. Паводле папярэдніх звестак, ніхто з іх не пацярпеў.

Пра ўдар паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

«У Саламянскім раёне траплянне беспілотніка ў будынак школы. Ёсць узгаранне. Дзеці знаходзіліся ў сховішчы. Экстранныя службы едуць на месца», — напісаў ён.

Паводле папярэдняй інфармацыі Кіеўскай гарадской адміністрацыі, сярод дзяцей пацярпелых няма.

Удар адбыўся за некалькі хвілін да 9‑й раніцы, калі вучні ўжо былі ў школе або ішлі на заняткі. 

Яшчэ адзін расійскі беспілотнік ударыў па складскім будынку ў тым жа раёне. Інфармацыя пра магчымых пацярпелых невядомая.

29 верасня расійская кіраваная авіябомба разбурыла школу ў Сумах, дзе заняткі ў гэты час праходзілі ў сховішчы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула