БЕЛ Ł РУС

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне

1.10.2026 / 15:46

Nashaniva.com

«Пакуль іншыя мітынгуюць і спакойна разыходзяцца па дамах, я моўчкі вастрыў нож, каб зрабіць тое, пра што марылі мільёны», — пісаў Вячаслаў у сваім дзённіку.

Калаж РБК-Украіна

Сёння Шаўчэнкаўскі раённы суд Львова вынес прысуд Вячаславу Зінчанку, якога абвінавачвалі ў забойстве мовазнаўцы Ірыны Фарыён. Суд прызначыў 20‑гадоваму Зінчанку пажыццёвае зняволенне, паведамляе РБК-Украіна.

Зінчанку абвінавачвалі ў наўмысным забойстве з матываў нацыянальнай нецярпімасці і ў незаконным абыходжанні са зброяй. Сам ён сваёй віны не прызнаваў.

Падчас абвяшчэння прысуду каля будынка суда праходзіў мітынг за пажыццёвае зняволенне для Зінчанкі. Людзі збіраліся яшчэ да пачатку пасяджэння і скандавалі: «Зінчанку — пажыццёвае», «Слава Фарыён», «Пажыццёвае — забойцу».

Як заявіў суддзя, віну Зінчанкі даказалі ў поўным аб'ёме.

На пасяджэнні таксама зачыталі яго асабістыя запісы, у якіх, паводле даных следства, быў выкладзены план злачынства і далейшых уцёкаў.

«Пакуль іншыя мітынгуюць і спакойна разыходзяцца па дамах, я моўчкі вастрыў нож, каб зрабіць тое, пра што марылі мільёны. Я лічу сябе санітарам грамадства, хоць і дзейнічаў з-за асабістай непрыязнасці. Я зрабіў свой выбар і пайду да канца, бо інакш страчу павагу да сябе», — адзначаў Зінчанка ў дзённіку.

Былую дэпутатку Вярхоўнай Рады ад партыі «Свабода», вядомую сваімі выказваннямі Ірыну Фарыён забілі 19 ліпеня 2024 года. Падчас замаху яна атрымала цяжкое раненне, пасля якога была дастаўлена ў бальніцу, дзе і памерла праз тры гадзіны.

Праз некалькі дзён у Дняпры затрымалі падазрававанага ў забойстве. Ім аказаўся Вячаслаў Зінчанка, яму тады было 18 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула