БЕЛ Ł РУС

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк

5.10.2026 / 11:23

Nashaniva.com

2,5 праміле алкаголю — гэта сур'ёзна.

У нядзелю, 4 кастрычніка, каля 17:40 на дарозе L1162 паміж Барталамэ і Гойбахам у федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг (Германія) адбылася аварыя, у якой цяжка пацярпеў матацыкліст. Пра гэта паведамляе нямецкая паліцыя.

Паводле паліцыі, 25‑гадовы беларус на BMW ехаў у бок Гойбаха і хацеў абагнаць 21‑гадовага матацыкліста, але ўрэзаўся ў яго. Матацыкліст на Triumph з'ехаў з дарогі, упаў і атрымаў цяжкія траўмы.

Беларус не спыніўся і ўцёк з месца здарэння.

Паліцыя знайшла яго дзякуючы паведамленню сведкі: мужчыну затрымалі недалёка ад яго дома. Тэст паказаў у яго каля 2,5 праміле алкаголю. Высветлілася таксама, што правоў кіроўцы ў яго няма.

Хуткая дапамога адвезла цяжка траўмаванага матацыкліста ў бальніцу. Шкоду ад аварыі паліцыя ацэньвае прыкладна ў 15 тысяч еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула