БЕЛ Ł РУС

Незалежніцкая «Партыя Квебека» перамагла на выбарах у правінцыі

6.10.2026 / 07:12

Nashaniva.com

Прыхільнікі партыі святкавалі перамогу, скандуючы лозунг «Квебек — гэта краіна!».

Фота: Neal Rockwell/Bloomberg via Getty Images

На выбарах, якія прайшлі ў панядзелак у франкамоўнай правінцыі Канады Квебеку, перамагла «Партыя Квебека». Яе лідар Поль Сен-П’ер Пламадон стане наступным прэм’ер-міністрам правінцыі, піша Бі-бі-сі.

Прыхільнікі партыі святкавалі перамогу, скандуючы лозунг «Квебек — гэта краіна!».

«Партыя Квебека» ўжо паабяцала правесці рэферэндум аб незалежнасці правінцыі, але толькі пасля таго, як скончыцца тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Ён стане трэцім у гісторыі Квебека пасля рэферэндумаў 1980 і 1995 гадоў, калі большасць выказалася за захаванне адзінства краіны, але ў другі раз розніца склала толькі 50,58%, нагадвае AFP.

Зараз, паводле апытанняў, ідэю незалежнасці правінцыі падтрымлівае каля 30% яе жыхароў.

Аналагічны рэферэндум павінен прайсці праз два тыдні ў іншай правінцыі — Альберце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула