БЕЛ Ł РУС

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot

6.10.2026 / 08:42

Nashaniva.com

Падраздзяленні адпраўленыя ў Люблінскі рэгіён.

Фота: Czarek Sokolowski / AP

Польшча плануе ўзмацніць мяжу з Украінай, накіраваўшы ў памежны Люблінскі рэгіён новыя вайсковыя часткі, а таксама танкі Abrams і сістэмы Patriot. Як піша wiadomosci.onet.pl, пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

«Некалькі тыдняў таму я прыняў рашэнне аб разгортванні батарэй Patriot у Люблінскім рэгіёне. Я маю намер наведаць размешчаных тут вайскоўцаў, якія забяспечваюць абарону рэгіёна. Гэта першы выпадак разгортвання батарэй Patriot у раёне Любліна», — заявіў ён.

Таксама, паводле слоў міністра, было прынята рашэнне аб пашырэнні падраздзяленняў Узброеных сіл Польшчы.

У прыватнасці, будзе сфармавана новая механізаваная брыгада, а таксама размешчаная брыгада беспілотных сістэм, батальён і дадатковае падраздзяленне СПА з сістэмай Patriot.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула