БЕЛ Ł РУС

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы

6.10.2026 / 12:49

Nashaniva.com

Сёлета ў Стакгольме быў названы лаўрэат нобелеўскай прэміі па фізіцы. Ім стаў бельгіец Фрэнсіс Хальцэн за дасягненні ў астрафізіцы.

Каралеўская шведская акадэмія навук прыняла рашэнне прысудзіць Нобелеўскую прэмію па фізіцы 2026 года Фрэнсісу Хальцэну «за вырашальны ўнёсак у стварэнне нейтрыннай абсерваторыі IceCube і адкрыццё нейтрына высокіх энергій астрафізічнага паходжання», — гаворыцца ў тлумачэнні Шведскай каралеўскай акадэміі.

BREAKING NEWS The Royal Swedish Academy of Sciences has decided to award the 2026 #NobelPrize in Physics to Francis Halzen “for decisive contributions to the IceCube Neutrino Observatory and the discovery of high-energy neutrinos of astrophysical origin.” https://t.co/UcPBWk0RiK

— The Nobel Prize (@NobelPrize) October 6, 2026

Заўтра будзе названы нобелеўскі лаўрэат ці лаўрэаты па хіміі, у чацвер па літаратуры.

У пятніцу назавуць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, а ў наступны панядзелак — прэміі па эканоміцы.

Учора былі названыя лаўрэаты па медыцыне і фізіялогіі. Прэмія прысуджана амерыканцу Карлу Дайсероту, а таксама немцам Пітэру Хегеману і Георгу Нагелю за іх адкрыцці, звязаныя са светлавымі іённымі каналамі і оптагенетыкай, паведамляе Нобелеўскі камітэт.

Чытайце таксама:

Абвешчаныя першыя нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

На тыдні абвесцяць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі

Каментары да артыкула