Сёння пачаўся Нобелеўскі тыдзень — абвяшчэнне лаўрэатаў у гэтым годзе. Першымі абвяшчаюць лаўрэатаў на медыцыне і фізіялогіі.
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне прысуджана амерыканцу Карлу Дайсероту, а таксама немцам Пітэру Хегеману і Георгу Нагелю за іх адкрыцці, звязаныя са светлавымі іённымі каналамі і оптагенетыкай, паведамляе Нобелеўскі камітэт.
BREAKING NEWS
The 2026 #NobelPrize in Physiology or Medicine has been awarded to Karl Deisseroth, Peter Hegemann and Georg Nagel “for their discoveries concerning light-gated ion channels and optogenetics.” https://t.co/pkDDEBWtkz
Навукоўцы стварылі «пульт кіравання» для жывых клеткавых структур. Яны ўзялі святлоадчувальны ген звычайнай вадаросці і навучыліся ўкараняць яго ў нейроны мозгу, дзякуючы чаму гэтыя клеткі пачалі рэагаваць на лазерныя ўспышкі. Раней навука магла стымуляваць мозг толькі электрычным токам, што было падобна на спробу сыграць на піяніна кулаком — узбуджалася ўсё запар.
Метад оптагенетыкі дазваляе дзейнічаць ювелірна: навукоўцы могуць свяціць лазерам на канкрэтную клетку, імгненна «ўключаючы» ці «выключаючы» яе працу. Гэта адкрыццё ўжо дапамагае вяртаць зрок сляпым людзям і распрацоўваць лячэнне ад такіх цяжкіх хвароб, як паркінсанізм, эпілепсія і глыбокая дэпрэсія.
У працах, на якія яны спасылаюцца выкарыстоўваецца абсталяванне LOTIS TII, якое вырабляюць у Мінску па вуліцы Кастрычніцкай
Заўтра будзе названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы, у сераду па хіміі.
У чацвер назавуць нобелеўскага лаўрэата па літаратуры, а ў пятніцу — прэміі міру.
Каментары