БЕЛ Ł РУС

У Беларусі можна зрабіць бясплатную ацэнку кватэры праз анлайн-сэрвіс

6.10.2026 / 16:01

Nashaniva.com

У Беларусі можна бясплатна праз інтэрнэт ацаніць рынкавы кошт кватэры. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

Для гэтага выкарыстоўваецца анлайн-калькулятар Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Ён за некалькі секундаў разлічвае арыенціровачны рынкавы кошт кватэр у Мінску і абласных цэнтрах. Для ацэнкі трэба ўвесці адрас жылля, колькасць пакояў, плошчу і тып аздаблення.

Пры разліку сэрвіс выкарыстоўвае даныя больш чым пра 175 тысяч рэальных здзелак з кватэрамі, сабраных у рэестры цэн з 2018 года. Мадэль улічвае больш за 15 фактараў, сярод якіх месцазнаходжанне кватэры, паверх, матэрыял сцен, год уводу дома ў эксплуатацыю, даступнасць грамадскага транспарту і метро, мікрараён і іншыя характарыстыкі.

Паводле інфармацыі Дзяржкаммаёмасці, хібнасць аўтаматычнай ацэнкі складае каля 5—7%. Сярэдняя абсалютная працэнтная памылка дасягае 5,59% для Мінска і 6,53% для абласных цэнтраў. Мадэль навучаная на даных рэальных здзелак і пратэставаная ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ацэнкі.

Каб атрымаць як мага больш дакладны вынік, неабходна пазначаць рэальныя характарыстыкі кватэры. Сэрвіс дазваляе рабіць да 10 запытаў у дзень.

Чытайце таксама:

«Чакаем свае кватэры ўжо шосты год». Дольшчыкі мінскага ЖК Smart запісалі відэазварот да Лукашэнкі

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру

Каментары да артыкула