БЕЛ Ł РУС

У Буда-Кашалёўскім раёне ў кастрычніку цвітуць сланечнікі. Прытым так і было задумана

6.10.2026 / 17:40

Nashaniva.com

У гаспадарцы «Андрэеўка» Буда-Кашалёўскага раёна сёлета атрымалася вырасціць два ўраджаі сланечніку за адзін сезон. У кастрычніку на тэрыторыі гаспадаркі зацвіў новы пасеў, што здзівіла нават вопытных аграрыяў, паведамляе тэлеканал «Беларусь 4».

Скрыншот з відэа

Сёлета сланечнікамі ў гаспадарцы было засеяна 250 гектараў. Ураджайнасць асноўнага пасеву аказалася высокай: бункеры камбайнаў напаўняюцца з разліку 25—30 цэнтнераў з гектара. Камбайнеры адзначаюць, што ўбіраць гэты ўраджай вельмі зручна.

Скрыншот з відэа

Побач з асноўным полем знаходзіцца яшчэ адзін участак плошчай 85 гектараў. Там сланечнік толькі паспявае. Яшчэ некалькі месяцаў таму на гэтым месцы рос ячмень, але ў гаспадарцы вырашылі правесці эксперымент і без папярэдняй падрыхтоўкі глебы пасеялі пасля яго сланечнік.

Нягледзячы на тое, што ўжо настала восень, расліны на гэтым полі набліжаюцца да неабходнай для ўборкі спеласці. У гаспадарцы лічаць эксперымент удалым.

Чытайце таксама:

У Свіслацкім раёне згарэла 35 тон семачак

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі

Каментары да артыкула