Эканоміка22

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею

У Смаргоні кампанія «Белагратэрмінал», якая ўваходзіць у міжнародную групу «Садружнасць» Аляксандра і Наталлі Луцэнкаў, уводзіць у эксплуатацыю другі алейна-экстракцыйны завод. Новы комплекс зможа перапрацоўваць да 3 тысяч тон алейных культур у суткі, піша Office Life.

Фота: «Белагратэрмінал»

Пасля запуску прадпрыемства агульныя магутнасці смаргонскага комплексу павялічацца з цяперашніх 660 тысяч да 1,72 мільёна тон сыравіны на год. Пашырэнне вытворчасці таксама павінна стварыць у рэгіёне каля 300 новых працоўных месцаў.

Завод разлічаны на перапрацоўку некалькіх відаў алейных культур. Тут будуць працаваць з рапсам, сояй, лёнам, а таксама з насеннем сланечніку, якое стала новым для беларускай прамысловай перапрацоўкі ў такім маштабе.

На прадпрыемстве ўжо пабудавалі цэхі падрыхтоўкі і экстракцыі сыравіны. Інфраструктура ўключае ўласную кацельню магутнасцю 50 тон пары на гадзіну. У якасці паліва будуць выкарыстоўваць сланечнікавую лузгу.

Акрамя таго, комплекс мае рэзервуары для захоўвання 42,4 тысячы тон раслінных алеяў, складскі тэрмінал аб'ёмам 288 тысяч кубаметраў, больш за 12 кіламетраў чыгуначных пуцей і аўтамабільны тэрмінал, здольны прымаць да 380 машын на суткі.

Асноўную частку вырабленага алею кампанія плануе экспартаваць. Што тычыцца сланечнікавага шроту, то новы завод, па словах кіраўніка «Белагратэрмінала» Паўла Цвярдоўскага, зможа забяспечваць уласнай прадукцыяй да 50% патрэб беларускага рынку. Гадавая патрэба краіны ў сланечнікавым шроце ацэньваецца прыкладна на 300 тысяч тон.

Група «Садружнасць» была заснаваная ў 1994 годзе Аляксандрам і Наталляй Луцэнкамі. Першапачаткова яны займаліся ў Беларусі гандлем кармавымі дабаўкамі, а пазней стварылі адзін з буйных холдынгаў па перапрацоўцы алейных культур. Вытворчыя актывы групы знаходзяцца ў Расіі, Беларусі, Бразіліі і Турцыі.

У 2024 годзе пасля рэструктурызацыі бізнэсу расійскія і беларускія актывы былі аб'яднаныя ў кампанію «Садружнасць Рус». Паводле вынікаў 2024/25 фінансавага года, яе выручка склала 2,8 мільярда даляраў, а чысты прыбытак — 30 мільёнаў даляраў.

Каментары2

  • Каштарыс
    28.09.2026
    Рэнтабельнасць 1%.
  • )))
    29.09.2026
    Каштарыс, Ха-ха.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць