Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны
І зрабіў гэта годна. Гол і два галявыя пасы.
Фота: Marcelo Endelli/Getty Images
39‑гадовы зорны аргенцінскі форвард правёў свой развітальны матч за нацыянальную каманду. Гэта адбылося ў таварыскім матчы з Бенінам, які прайшоў сёння ноччу па беларускім часе ў Буэнас-Айрэсе на стадыёне «Манументаль Антоніа Веспучы Ліберці».
Аргенціна разграміла спаборніка з лікам 3:0, а Месі забіў гол і аддаў дзве галявыя перадачы.
Месі дэбютаваў за каманду Аргенціны ў жніўні 2005 года ў таварыскім матчы з Венгрыяй (2:1) у жніўні 2005 года. Ён выйшаў на поле на замену і праз пару хвілін быў выдалены, калі спаборнік схапіў яго за футболку. Ліянель адмахнуўся ад яго, зачапіўшы за горла.
Усяго на яго рахунку 126 галоў і 70 выніковых перадач у 208 матчах за аргенцінскую зборную. У яе складзе ён выйграў чэмпіянат свету 2022 года, два Кубкі Амерыкі (2021, 2024).
Усяго ў Месі, улічваючы гульні за «Барселону», ПСЖ і «Інтэр Маямі», 932 галы. Ён працягвае гуляць за «Інтэр Маямі».