БЕЛ Ł РУС

У Мінску знясуць квартал малапавярховікаў

8.10.2026 / 08:24

Nashaniva.com

Гэта будзе зроблена ва ўсходняй частцы Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Ілюстрацыйнае фота Яндэкс-карты

У Мінску ў межах вуліц Сярова, Жлобінскай і Любанскай знясуць адно– і двухпавярховыя дамы. На вызваленай тэрыторыі вырасце новы квартал шматпавярховых дамоў, пішуць Мінск-навіны.

Паводле слоў кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Эдуарда Тамільчыка, малыя дамы ў гэтым квартале састарэлі, таму было прынята рашэнне аб іх зносе. Да дэмантажу першых двухпавярховікаў на вуліцы Сярова прыступілі яшчэ ў 2024 годзе.

Цяпер там завяршаецца будаўніцтва жылога дома, акт уводу ў эксплуатацыю падпішуць на працягу некалькіх тыдняў. Праект суседняга дома знаходзіцца на экспертызе — яго плануюць закласці ў пачатку 2027 года і ўвесці ў эксплуатацыю ў пачатку 2028-га.

Тое ж адбудзецца і на вуліцах Любанскай, Пірагова і Пухавіцкай — там ужо запраектаваныя два жылыя дамы. Яшчэ тры шматпавярховікі пабудуюць на вуліцы Жлобінскай — будаўнічыя работы на гэтым участку пачнуцца ў 2028 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула