БЕЛ Ł РУС

Мікола Дзядок напісаў кнігу пра тэхналогіі ўціску грамадзянскай супольнасці

8.10.2026 / 12:11

Nashaniva.com

У выдавецтве «Камунікат» пабачыла свет кніга «Тэхналогіі контррэвалюцыі» аўтарства Міколы Дзядка, падзяліўся ў сацсетках навіной былы палітвязень, піша bellit.info.

Першыя прэзентацыі кнігі адбудуцца 24 кастрычніка ў Беластоку, 25‑га ў Варшаве, а 7 лістапада ў Брэмене.

«У гэтай кнізе я пастараўся, наколькі мог рознабакова, разглядзець усё метады, сродкі і падыходы, якімі аўтарытарная дзяржава распраўляецца з грамадзянскай супольнасцю, пратэстам і самаарганізацыяй. У аднайменным эсэ я каталагізаваў і даў прыклады літаральна па ўсіх элементах гэтай разбуральнай працы: ад катаванняў да медыйных скандалаў. Ад адзіночных камер да распаўсюду чутак. Бо ва ўсіх у іх адна мэта — захаванне кантролю», — тлумачыць аўтар.

Кніга напісаная на стыку публіцыстыкі і акадэмічных даследаванняў. Многае з таго, што выкладзена, Мікола Дзядок ніколі і нідзе не казаў раней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула