БЕЛ Ł РУС

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры

8.10.2026 / 14:01

Nashaniva.com

Сёння ў Стакгольме быў названы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры. Ім стала канадская паэтка Эн Карсан.

Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію з наступнай фармулёўкай: «За яе смелую і вынаходлівую творчасць, якая ў цікавым дыялогу з класічнай традыцыяй стварае новыя формы для сучаснай літаратуры».

BREAKING NEWS The 2026 #NobelPrize in Literature is awarded to the Canadian author Anne Carson, “for her bold and inventive oeuvre that, in playful dialogue with the classical tradition, has created new forms for contemporary literature.” https://t.co/YRvlRghlGG

— The Nobel Prize (@NobelPrize) October 8, 2026

Эн Карсан нарадзілася 21 чэрвеня 1950 года ў Таронта. Вучылася ва ўніверсітэце Таронта, дзе атрымала ступені бакалаўра і магістра па класічнай філалогіі, абараніла дысертацыю пра творчасць Сапфо, яна эліністка.

Фота: Craig Barritt/Getty Images for The She

Карсан — выкладчыца класічных моў і літаратуры ва ўніверсітэтах Канады і ЗША, перакладчыца Сіманіда, Сапфо, Эсхіла, Сафокла, Еўрыпіда, Катула.

Аўтарка 18 кніг.

Вершы і эсэ Карсан перакладзены на французскую, іспанскую, каталонскую, італьянскую, польскую і рускую мовы.

Заўтра а 12‑й будзе названы нобелеўскі лаўрэат міру, а ў наступны панядзелак — па эканоміцы.

Чытайце таксама:

Названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне

Абвешчаныя першыя нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

Каментары да артыкула