БЕЛ Ł РУС

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы

8.10.2026 / 15:53

Nashaniva.com

Як заўважыла выданне Katolik.life, мінскае будаўнічае ўпраўленне абвясціла пра выбар арганізацыі для выканання рэстаўрацыі мастацкага роспісу і замены шклопакетаў з вітражом у Чырвоным касцёле, рэканструкцыя якога зараз знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

Арыенціровачны кошт работ — 850 тысяч рублёў. Да рэстаўрацыі маюць намер прыступіць ужо ў кастрычніку. Гэтыя работы павінны быць завершаныя да 15 сакавіка 2027 года.

У будаўнічым праекце пазначана, што пры рэканструкцыі ўнутранае аздабленне аднаўляецца пасля пракладкі інжынерных камунікацый, мастацкі роспіс на скляпеннях максімальна захоўваецца. Акрамя таго, у месцах страчанага роспісу (расколіны і падмаканні на скляпеннях) пасля ліквідацыі прычын дэфектаў дэкаратыўны роспіс аднаўляецца да зыходнага стану.

Гаворка ідзе пра рэстаўрацыю роспісу на столі богаслужбовай залы і расчыстцы каменных калон і капітэляў ад позніх фарбаў.

Чытайце таксама:

Чатыры гады таму закрылі Чырвоны касцёл

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся

«На ўсе аргументы — адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату

Каментары да артыкула