БЕЛ Ł РУС

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты

10.10.2026 / 16:24

Nashaniva.com

У Беларусі можа з’явіцца новы сэрвіс электроннай пошты. Мабільнаму аператару А1 пашырылі ягоныя магчымасці. Адпаведны загад падпісаў начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку Андрэй Паўлючэнка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Згодна з дакументам, А1 уключылі ў пералік пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг, якія маюць права забяспечваць хостынг афіцыйных інтэрнэт-сайтаў і выконваць паслугі электроннай пошты.

Пры гэтым у самой кампаніі пакуль не паведамлялі пра планы запускаць такі сэрвіс.

Чытайце таксама:

Эканамічны суд прызначыў аператару А1 штраф 110 мільёнаў рублёў

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»

Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф

Каментары да артыкула