Грамадства44

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»

У сацсетках жартуюць, што ў камплекце з акцыйнымі гаджэтамі варта было прадаваць і таблеткі ад прагнасці. А нехта спрабуе падключыць міліцыю ды падатковую для разборак. 

У ноч з 18 на 19 верасня кампанія А1 абвясціла акцыю «Бяссонніца»: у некаторых іх крамах з 22.00 да 2.00 можна было набыць тэхніку з вельмі адчувальнымі зніжкамі.

Напрыклад, тэлефон Samsung Galaxy S25 Fe можна было ўзяць на 1000 рублёў танней, чым звычайна. Ноўтбук Huawei MateBook 2024 года на некалькі гадзін стаў каштаваць на 800 рублёў менш, робат-пыласос Xiaomi Robot Vacuum 5 — на 300 рублёў.

Канешне, ахвотных сэканоміць знайшлося не мала. На фота, зробленых ля крамы на праспекце Незалежнасці, бачна, што чарга расцягнулася на дзясяткі метраў. У Магілёве карціна была такая самая. 

Не складана здагадацца, што самым папулярным таварам стаў смартфон Samsung, які быў на зніжцы 50%. І менавіта гэтым гаджэтам цяпер забіты ўвесь «Куфар». Людзі ў розных гарадах Беларусі перапрадаюць такі па кошце ад 1390 да 1699 рублёў. У абвестках, якія з’явіліся сёння з раніцы, шчыра пазначана: тэлефон быў набыты ў А1.

Рэагуюць на такое беларусы па-рознаму. Нехта жартуе, што кампаніі А1 у камплекце з акцыйнымі гаджэтамі варта было прадаваць і таблеткі ад прагнасці.

Іншыя ж сцвярджаюць: звычайным людзям набыць для сябе тэлефон было немагчыма, бо першымі ў крамы заляталі перакупы.

Адна з беларусак распавяла ў Threads, што першыя 15 чалавек, якіх запусцілі ў краму, правялі там гадзіну. Пасля іх ніводнага акцыйнага Samsung не засталося. 

«Асабіста зачапілася з мамай аднаго з такіх перакупаў — яна першая пачала наязджаць на людзей, якія абураліся цалкам справядліва. Яна запэўнівала, што тэлефоны купілі для сям'і, каб імі карыстацца, і выхвалялася, што сын правёў аплату на 80 тысяч рублёў, гэта значыць чалавек забраў у адны рукі каля 80 тэлефонаў. Карыстацца, ага. І ён быў не адзін». 

Жанчына просіць кампанію А1 у наступны раз не прадаваць больш 3‑4 аднолькавых мадэлей у адны рукі. Бо адна справа, калі чалавек набывае шмат рознай тэхнікі на акцыі, і зусім іншая, калі мэтанакіравана скупляе нешта канкрэтнае вялікай партыяй.

Ганна з Мінска распавядае, што аналагічная сітуацыя адбылася і ў той краме, куды прыйшла яна: «Першыя 10 чалавек запусцілі і хвілін 35 ніхто з крамы не выходзіў, пасля чаго абвясцілі, што Samsung Galaxy S25 закончыліся. Палова чаргі сышла». Яна просіць А1 паўтарыць акцыю на гэтую мадэль смартфона. 

Іншыя пакрыўджаныя беларусы настроены больш радыкальна і просяць падатковую ды міліцыю звярнуць увагу на тое, як людзі спрабуюць зарабіць на акцыі А1.

Каментары4

  • 654
    19.09.2026
    А1 знішчыла мэтаскіравана беларускую версію свайго сайта, каго цікавіць лёс манкуртаў і бязродных ванек?
  • Намасце
    19.09.2026
    Куплю S25 за 1000 BYN. І ў дадатак пачастую шаурмой ці вялікай шакалядкай.
  • Indrid Cold
    19.09.2026
    Госпадзі, цікава, калі я пачну прадаваць лайно з каналізацыі са зніжкай 800зл - беларусы таксама стануць у чаргу?
    Паслухаеш лукашыстаў, дык усё беларусы багатыя больш за еўрапейцаў, але чамусьці сотні людзей ноччу стаяць у чарзе каб набыць прашлагодні телефон танней на 800 злотых. Брыдка і непрыемна, зусім ужо гонару не засталося.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі25

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам23

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі25

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць