БЕЛ Ł РУС

66‑гадовую доктарку з Гродна злавілі на хабары

12.10.2026 / 16:14

Nashaniva.com

У Гродне 66‑гадовую доктарку-стаматолага асудзілі за атрыманне хабару ад пацыентаў. Суд Кастрычніцкага раёна прызначыў ёй два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») і штраф у памеры 310 базавых велічынь — 13 950 рублёў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Як паведамляе тэлеканал «Гродна», жанчына працавала ў адной з медыцынскіх устаноў горада. З сакавіка 2025 года да чэрвеня 2026‑га яна атрымлівала ад пацыентаў матэрыяльныя каштоўнасці за прыём па-за чаргой. Гаворка ішла пра стаматалагічныя абследаванні, лячэнне і кансультацыі.

Следства выявіла 10 эпізодаў атрымання хабару на агульную суму больш за 800 рублёў. Падчас папярэдняга расследавання абвінавачаная цалкам кампенсавала незаконна атрыманыя сродкі.

Чытайце таксама:

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Каментары да артыкула