Грамадства88

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар

У Гродне амапаўцы павалілі 60‑гадовага мужчыну на асфальт і прыціснулі каленам. Супраціву на відэа няма.

МУС паказала відэа, як АМАП затрымліваў намесніка дырэктара філіяла прадпрыемства ў Гродзенскай вобласці.

На кадрах двое сілавікоў у шлемах і тактычным рыштунку прыціскаюць мужчыну тварам да асфальту. Яму заводзяць рукі за спіну і надзяваюць кайданкі. Ніякага супраціву мужчына не аказвае.

Пры гэтым сілавік прыціскае шыю затрыманага да асфальту рукой, а пазней становіцца каленам на спіну.

МУС паведаміла пра затрыманне 8 кастрычніка. Паводле ведамства, 60‑гадовага мужчыну затрымалі «пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа ў момант атрымання чарговага траншу».

Яго падазраюць у рэгулярным атрыманні хабару ад прадстаўніка камерцыйнай структуры за лабіраванне падрадчыка для рамонтных работ. Паводле МУС, з пачатку 2024 года ён атрымаў больш за 70 тысяч рублёў.

МУС перастаў публікаваць свой гвалт пры палітычных затрыманнях, але, як бачна, сама практыка нікуды не дзелася.

Каментары8

  • Былы палітычны вязень
    08.10.2026
    Обыкновенные отморозки.
  • гэта
    08.10.2026
    гестапаўцы
  • why
    08.10.2026
    Чаму ж гэтыя смелыя (супраць бяззбройных) хероі Малу Токмачку не штурмуюць??? Бачна ж, што сілушкі багатырскай нямерана, але прымяняць яе даводзіцца не па прызначэнні. Так, сумуючы, да сваёй пенсіі ў 47 i дажывуць, уладкуюцца на цёплыя месцы, а потым моладзь ужо іх будзе пысамі ў падлогу за хабары ўкладваць

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць