БЕЛ Ł РУС

У Ізраілі, імаверна, затрымалі былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай

13.10.2026 / 13:02

Nashaniva.com

«Мы атрымалі інфармацыю пра тое, што ўчора ўвечары Сяргея затрымалі ў сувязі з абвінавачаннямі ў хатнім гвалце», — паведаміў тэлеграм-канал, які завёў выкладчык Сяргей Федарук.

У тэлеграм-канале выказалі здагадку, што Анфіса разам з сяброўкай і нейкім хлопцам «працягваюць псаваць жыццё, можна сказаць, помсціць Сяргею».

«Пасля таго як Сяргей пачаў расказваць у сваім блогу пра тое, што, паводле яго слоў, стала сапраўднай прычынай іх расстання, праз месяц у паліцыю была пададзеная заява пра хатні гвалт. Цяпер трэба будзе высветліць, што адбылося насамрэч. І хто на каго напаў. Паводле мясцовых законаў, праваахоўныя органы павінны праверыць абставіны здарэння і правесці расследаванне. Мы спадзяёмся, што яно будзе аб'ектыўнымі ўсе факты атрымаюць належную прававую ацэнку», — гаворыцца ў канале.

Гісторыя Сяргея і Анфісы пачалася некалькі гадоў таму. Анфіса вучылася ў каледжы, Сяргей там выкладаў. Там і закахаліся адзін у аднаго.

Потым сышлі з каледжа, пажаніліся і нават пераехалі ў Ізраіль. У канцы верасня Анфіса паведаміла пра расставанне.

Чытайце таксама:

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Каментары да артыкула