Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся
Дзеля маладой студэнткі Сяргей Федарук развёўся з жонкай, звольніўся з працы і стаў тыктокерам. Дзякуючы яго караням пара змагла атрымаць пашпарты Ізраіля. Але ж не выратаваў адносіны нават бранзалет за 5000 еўра.

Зусім нядаўна блогерка Анфіса Федарук дзялілася сваімі прыгодамі ў Італіі. Зрабіць вандроўку сям’я вырашыла шыкоўнай — дзяўчына казала, гэта ўзнагарода за тое, што пасля эміграцыі яны вымушаны шмат працаваць у Ізраілі.
Пералёт абышоўся ў 1650 еўра. Анфіса выхвалялася, што гатэль у Рыме знялі амаль ля Пантэона — заплацілі 1718 еўра за чатыры ночы. А ў якасці сувеніра дзяўчына захацела набыць бранзалет ад Bulgari — каштаваў той больш за 5000 еўра.

Пасля такога шчырага расповеду Анфісе нават прыйшлося апраўдвацца перад падпісчыкамі. Бо шмат хто папракнуў яе ў залішняй раскошы, бо дзяўчына сама не раз казала, што іх мэта — назбіраць грошай на сваю кватэру.

Але ж Анфіса пакрыўдзілася: «Хочацца сказаць толькі адно: калі б вы апынуліся на нашым месцы, перажылі ўсе нашы праблемы, так доўга адмаўлялі сабе ва ўсім, выплакалі столькі слёз і выпакутавалі тое жыццё, якім мы жывём цяпер, — вы б ніколі такога не сказалі. Кватэра — справа добрая. Але жыццё не павінна прайсці міма».

Анфіса і Сяргей хадзілі па рэстаранах, пілі віно і запісвалі тыктокі. Пасыл быў традыцыйны для пары: «Калі табе 23, мужу 54, але вы на адной хвалі і танчыце пад гэты трэнд у розных краінах ужо тры гады».
Вечный тренд) в тгк анфисенок наша жизнь
Дзяўчына прызнавалася, што развітвацца з такім шыкоўным жыццём і вяртацца да працы ў Ізраілі прадавачкай сухафруктаў ёй неймаверна сумна. Бо Анфіса лічыць, што створана менавіта для раскошы.
А ўжо ў верасні прыгажуня пачала намякаць падпісчыкам на свае пакуты. Маўляў, плача штодзень, пачаліся праблемы са сном, вока торгаецца…

Цяпер прызналася, што з'ехала ад мужа і жыве ў калегі. А плакала яна не праз складанасці адаптацыі ў новай краіне, а праз тое, што асабістыя адносіны з Сяргеем не склаліся.
Сяргей і Анфіса сталі зоркамі сацсетак у 2024 годзе. Пазнаёміліся яны ў духоўным вучылішчы. Анфіса вучылася на рэгента (кіраўніцу царкоўнага хору), а Сяргей выкладаў там. Таксама мужчына каля 30 гадоў быў праваслаўным протадыяканам.
У мужчыны на момант пачатку раману са студэнткай была сям’я: жонка і дзеці (ужо ўсе дарослыя). Анфіса тлумачыць: для Сяргея было немагчымым развесціся з першай жонкай, ажаніцца другі раз і пасля ўсяго гэтага застацца служыць у царкве. Таму трэба было абраць адзін з трох варыянтаў: расстацца з Анфісай, хаваць раман, каб захаваць сан, ці развесціся і пакінуць царкву.

Дзяўчына сцвярджае, што ёй самой на педагагічнай нарадзе раілі «быць разумнейшай» і не афішаваць адносін з каханым, каб і ён застаўся протадыяканам, і яна атрымала дыплом.
У выніку Анфіса і Сяргей пайшлі з духоўнага вучылішча, пабраліся шлюбам і пачалі актыўна займацца блогерствам. Цяпер іх акаўнты сумарна маюць больш за 100 тысяч падпісчыкаў у тыктоку, каля 60 тысяч у інстаграме, 58 тысяч на ютубе і 12 тысяч у тэлеграме.
Бацькі Анфісы спачатку ўхвалілі выбар дачкі, але ўрэшце абарвалі з ёй усе кантакты.
Дзякуючы караням Сяргея пара пераехала ў Ізраіль і атрымала пашпарты гэтай краіны.
Памятаеце праваслаўную пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Цяпер яны грамадзяне Ізраіля
Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку
Студэнтка выйшла замуж за выкладчыка, які старэйшы за яе на 31 год, і шчаслівая
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары