БЕЛ Ł РУС

Польшча абвінаваціла расійскія спецслужбы ў падпале станцыі Starlink недалёка ад Варшавы

13.10.2026 / 14:59

Nashaniva.com

Падазраваныя — двое грамадзян Турцыі — былі арыштаваныя ў Германіі.

Станцыя Starlink. Фота: Krzysztof Zasada / RMF FM

Іх абвінавачваюць у падпале інфраструктуры Starlink 23 верасня ў населеным пункце Воля-Крабоўская, прыкладна за 40 кіламетраў на поўдзень ад Варшавы, піша Дождь.

«У нас няма сумневаў, што за гэтым актам дыверсіі стаяць расійскія спецслужбы»,— заявіў міністр, які курыруе дзейнасць спецслужбаў Польшчы, Томаш Семоняк.

З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне па ўсёй Еўропе зарэгістравалі больш за 210 інцыдэнтаў, якія заходнія чыноўнікі лічаць дыверсіямі, звязанымі з Расіяй.

Чытайце таксама:

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы

Каментары да артыкула