У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы
У Германіі затрымалі двух грамадзян Турцыі, якіх падазраюць у падпале наземнай базавай станцыі спадарожнікавай сувязі Starlink у польскай Волі-Крабоўскай. Пра гэта 12 кастрычніка паведаміў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Паводле слоў Дональда Туска, затрыманне адбылося па запыце польскага боку. Ён назваў інцыдэнт чарговым актам гібрыднай вайны і заявіў, што вінаватыя ў дыверсіі будуць адказваць перад польскім правасуддзем.
Галоўны камендант польскай паліцыі генерал-інспектар Марэк Борань расказаў, што польскія праваахоўнікі высветлілі і аднавілі ход падрыхтоўкі да падпалу, а таксама шлях уцёкаў падазраваных з месца здарэння. Следства забяспечыла захаванне запісаў, якія сведчаць пра гэтыя дзеянні.
Для расследавання стварылі спецыяльную групу, якая займалася ўстанаўленнем асоб, датычных да меркаванай дыверсіі. Аперацыя праводзілася ў супрацоўніцтве з Агенцтвам унутранай бяспекі Польшчы. У ёй таксама ўдзельнічалі супрацоўнікі польскай і нямецкай паліцыі, Еўрапала, Федэральнага ведамства крымінальнай паліцыі Германіі і паліцэйскіх службаў чатырох нямецкіх федэральных зямель.
Па словах Бораня, сабраныя доказы выразна сведчаць пра тое, што здарэнне было дыверсіяй. Цяпер затрыманыя чакаюць перадачы польскаму боку ў межах працэдуры, прадугледжанай Еўрапейскім ордарам на арышт.
Пажар на наземнай станцыі Starlink у Волі-Крабоўскай адбыўся ўвечары 23 верасня. Пракуратура Польшчы пачала расследаванне па факце дыверсіі і злачынства тэрарыстычнага характару, учыненага на карысць замежнай разведкі.
Каментуючы здарэнне ў верасні, Туск казаў, што не хоча рабіць высноў без поўнай упэўненасці ў тым, была гэта дыверсія ці няшчасны выпадак, але адзначыў, што сітуацыя выглядае непрыемна.
У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі
Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній
Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты
Кіраўнік нямецкай разведкі лічыць, што Германія можа аказацца ў прамым узброеным сутыкненні з Расіяй
Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo
Каментары