БЕЛ Ł РУС

Мінгандлю вызначыла гранічныя цэны на гародніну і яблыкі на міжсезонны перыяд

13.10.2026 / 15:58

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі вызначыла максімальныя раздробныя цэны на плодаагароднінную прадукцыю на міжсезонны перыяд 2026—2027 гадоў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Гэтыя цэны тычацца прадукцыі, якую пастаўляюць са стабілізацыйных фондаў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб. Гандлёвая надбаўка на яе не можа перавышаць 30%.

Максімальныя цэны за адзін кілаграм з улікам ПДВ складаюць: на агуркі — 9,16 рубля, памідоры — 10,36 рубля, бульбу — 1,11 рубля, буракі — 1,23 рубля, моркву — 1,41 рубля, капусту — 1,70 рубля, цыбулю — 1,77 рубля, яблыкі — 4,80 рубля.

Тэрміны дзеяння цэнавых абмежаванняў для розных прадуктаў адрозніваюцца. На агуркі яны будуць дзейнічаць з 1 лістапада 2026 года да 31 сакавіка 2027 года, на памідоры — з 1 лістапада да 30 красавіка 2027 года.

Для бульбы, морквы і буракоў абмежаванні ўводзяцца з 15 лістапада 2026 года да 31 мая 2027 года. На капусту, цыбулю і яблыкі гранічныя цэны будуць дзейнічаць з 15 лістапада 2026 года да 30 красавіка 2027 года.

Чытайце таксама:

Увялі ліцэнзаванне на ўвоз яблыкаў

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі

Гатунак і сорт: у чым розніца?

Каментары да артыкула