Мова77

Гатунак і сорт: у чым розніца?

У прадуктаў, тавараў — гатункі. А ў раслін — сарты. Гэта важная асаблівасць логікі беларускай мовы.

Яблыкі сорту «Залаты ранет» ураджаю 2026 года. Фота з сацсетак

Пабачыў пытанні ў сацсетках адносна артыкула «Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць», таму запішу адказы і тут. Чаму тут сорт, а не гатунак?

Гатунак — гэта разрад, катэгорыя якогасьці тавару па якасці, расцэнках і пад. Мука першага гатунку. Чай вышэйшага гатунку. Сукно лепшага гатунку. Цукеркі розных гатункаў.

Калі ж гаворка пра разнавіднасць расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду, — тут сорт. Сарты пшаніцы. Сарты памідораў. Старыя беларускія сарты яблык: штрыфель, залаты ранет, пепін літоўскі.

Калі сорт памідораў называюць «гатункам» — гэта з разраду асабліва прыкрых для мяне памылак мовы. У беларускай мове словы маюць не тое ж поле значэнняў, што ў расейскай. Гэта тонка. Кожная мова — гэта асобная сістэма, са сваёй логікай. 

Прыкладам, па-расейску кажуць «сильный дождь», «сильный мороз». Па-беларуску натуральней: «вялікі дождж», «вялікі мароз».

Што да «сартоў» і «гатункаў», то тут прыклад парадаксальнай русіфікацыі «логікі» мовы тымі, хто схільныя валіць усё «абы каб не як па-расейску». 

У прадуктаў, тавараў — гатункі. А ў раслін — сарты.

Правярайце значэнні словаў праз слоўнікі, найперш — праз акадэмічны Тлумачальны слоўнік беларускай мовы.

Каментары7

  • процьма прыкладаў
    21.09.2026
    Прыкладам, па-расейску кажуць «сильный дождь», «сильный мороз». Па-беларуску натуральней: «вялікі дождж», «вялікі мароз».
    --------
    яшчэ прыклады :
    па расейску кажуць «приступили к ремонту» и «я правильно поступил»,
    а ў беларускай мове такіх паняццяў няма, бо
    «пачалі рамонт» и «я правільна зрабіў»
  • Ваўкалак
    22.09.2026
    Гатунак - тое, што прыгатавана па якімсьці стандартам. Сорт - тое, што адсартавана па якімсьці якасцям. У мяне такая логіка. Гарбата як расліна можа быць розных сартоў, але як сыравіна для напою ўжо розных гатункаў.
  • Пан і казачнік
    22.09.2026
    "Прыбягае пастух папоў да быдла, аж ужо гаспадар гатункуе яго — становіць па хлявох: збрайнейша з збрайнейшым, слабейша з слабейшым" (казка "Трапіла каса на камень", БНТ: Сацыяльна-бытавыя казкі, с. 210).
    Дзякуй за артыкул, больш бы такіх. Тады б мо' сама рэдакцыя называла праліў Гармузскім, а калайдэр - Гадронным, не калькуючы словы з расейскай мовы і захоўваючы натуральнае "Г" у пачатку гэтых словаў :)

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць13

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць